Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2016 года зацвердзіў рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучоных ступеняў кандыдатаў навук. Таксама Прэзідыум ВАК па хадайніцтву вучонага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыняў пастанову аб прысваенні вучоных званняў дацэнтаў.
Ступень кандыдата тэхнічных навук прысуджана старшаму выкладчыку лагістыкі і метадаў кіравання факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, выпускніцы аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы 2013 года Яўгеніі Іванаўне Эйсымонт за дысертацыю «Тэрмапластычныя кампазіты з падвышанымі параметрамі эксплуатацыйных характарыстык, атрыманыя накіраванымі энергетычнымі ўздзеяннямі» па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства (хімічная прамысловасць)». Навуковы кіраўнік - галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці ГрДУ імя Янкі Купалы, прафесар, доктар тэхнічных навук Васілій Аляксандравіч Струк.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» прысвоена загадчыку кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, кандыдату тэхнічных навук Аляксандру Сяргеевічу Варанцову.
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» прысвоена загадчыку кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдату філалагічных навук Алене Вітальеўна Гулевіч.