У ГрДУ імя Янкі Купалы 15 сакавіка пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце біялогіі і экалогіі. У гэты дзень у абітурыентаў будзе магчымасць пагрузіцца ва ўнікальны свет навукі і даследаванняў, даведацца, як праходзіць навучанне і чым жывуць студэнты на факультэце.
У рамках Дня адкрытых адбудзецца прэзентацыя новай спецыяльнасці «Біяінжынерыя і біяінфарматыка». Удзельнікі змогуць даведацца пра цікавую і перспектыўную спецыяльнасць, якая аб'ядноўвае біялогію і інфарматыку для стварэння інавацыйных рашэнняў у медыцыне, экалогіі і іншых галінах.
Даследчая праца «Атрыманне натуральных фарбавальнікаў і вывучэнне ўплыву рН на колер харчовага дадатку» прадэманструе працэс атрымання натуральных фарбавальнікаў і вывучэнні іх уласцівасцяў у залежнасці ад кіслотнасці асяроддзя.
Абітурыенты навучацца ацэньваць экалагічны стан прыродных асяроддзяў і разумець уплыў чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе дзякуючы майстар-класу «Ацэнка стану прыродных асяроддзяў». А майстар-клас «Ацэнка якасці хлебапякарных дрожджаў» дазволіць больш даведацца аб метадах ацэнкі якасці дрожджаў, якія адыгрываюць важную ролю ў харчовай прамысловасці.
Адбудуцца міні лекцыя «ДНК-дыягностыка» і майстар-клас «Фізіка-хімічныя метады аналізу ў біяхіміі». У рамках гэтых мерапрыемстваў дзеці даведаюцца аб сучасных метадах аналізу і дыягностыкі ў біялогіі і біяхіміі.
Заалагічны майстар-клас «Арніталогія для ўсіх: назіраем і вывучаем» пазнаёміць школьнікаў са светам птушак і асновамі арніталогіі.
Таксама ўдзельнікі даведаюцца аб біялагічных асаблівасцях імхоў і іх ролі ў прыроднай экасістэме дзякуючы майстар-класу «Нябачнае жыццё імхоў».
Правядзенне Дзён адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце з'яўляецца важнай падзеяй, якая спрыяе ўмацаванню сувязяў з грамадствам, прыцягненню патэнцыйных студэнтаў, а таксама падтрыманню адкрытасці і празрыстасці ва ўніверсітэцкай дзейнасці. Навучальная ўстанова мае магчымасць падрабязна прэзентаваць навуковы і адукацыйны патэнцыял, што дапамагае школьнікам зрабіць больш свядомы выбар прафесіі.
Акрамя таго, Дні адчыненых дзвярэй могуць стымуляваць цікавасць навучэнцаў да адукацыі, навук і даследчай дзейнасці, што ў доўгатэрміновай перспектыве спрыяе развіццю адукацыі і навукі ў грамадстве.
ШТО? Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце біялогіі і экалогіі.
ДЗЕ? Пер. Даватара 3/1, ауд.111.
КАЛІ? 15 сакавіка ў 10.00