21 снежня ў «Акадэміі блогера» былі падведзены вынікі другога сезона. На працягу семестра ўдзельнікі медыяпраекта пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры журналістыкі Анастасіі Зязюлевіч знаёміліся з сучаснымі фарматамі блогінгу, удзельнічалі ў stories-марафоне, удасканальваліся ў мастацтве фатаграфіі, асвойвалі тэхналогіі стрымінгу.