Удзел у спаборніцтве прымае 21 зборная каманда ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі, а таксама майстар спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе, намеснік старшыні абласной федэрацыі барацьбы, член прэзідыума Рэспубліканскай федэрацыі барацьбы Вячаслаў Максімовіч.