З 3 па 4 кастрычніка ў Мінску на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць форум Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс». Удзел у падзеі прынялі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазоравіч і намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Андрэй Гецэвіч.