2 ліпеня 2024 года ў Савеце па абароне дысертацый Д 01.30.01 пры Рэспубліканскім навукова-даследчым унітарным прадпрыемстве «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі выкладчыка кафедры біяхіміі Таццяны Кавалені, на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці 03.01.04 – біяхімія.