Сёння, 22 сакавіка, спаўняецца 81 год з дня трагедыі ў Хатыні. У знак памяці аб загінуўшых на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга адбыўся мітынг-рэквіем, пасля чаго купалаўцы здзейснілі аўтапрабег па спаленых фашыстамі вёсках. Мерапрыемства стала адным з этапаў праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», які рэалізуецца сумесна з пракуратурай Гродзенскай вобласці.