Па выніках конкурсу праектаў Erasmus + 2015, інструмент «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі», было ўхвалена чатыры праекты з удзелам беларускіх ВНУ. Сярод іх - два праекты з удзелам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Першы праект – «Сервисы по поддержке библиотечной сети: модернизации библиотек Армении, Молдовы и Беларуси путем развития библиотечных кадров и реформирования библиотек» (Library Network Support Services: modernizing libraries in Armenia, Moldova and Belarus through library staff development and reforming libraries).
Задачы праекта – мадэрнізаваць бібліятэкі і павысіць ўзровень кампетэнцый і навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у ВНУ Арменіі, Малдовы, Беларусі; стварыць сэрвіс па падтрымцы сеткі бібліятэк Усходняга партнёрства; распрацаваць стратэгіі развіцця персаналу бібліятэк.
Беларускія ўдзельнікі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна; асацыіраваны партнёр - Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Еўрапейскія краіны-партнёры: Ірландыя, Грэцыя, Германія, Румынія.
Універсітэт-каардынатар праекта - Акадэмія дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Арменія.
Працягласць - 36 месяцаў.
Аб'ём фінансавання - 791 628 еўра.
Другі праект – «Совершенствование магистерского образования в области физических наук в университетах Беларуси» (Improvement of master-level education in the field of physical sciences in Belarusian universities).
Мэта праекта - абнавіць навучальныя праграмы магістратуры ў чатырох універсітэтах Беларусі па фізічных навуках ў адпаведнасці з патрабаваннямі Балонскіх рэформаў для павышэння якасці і актуальнасці адукацыі, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і патрэбам рынку працы.
Беларускія ўдзельнікі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, ГА «Беларускае фізічнае таварыства», Асацыяцыя нанаіндустрыі Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; асацыяваныя партнёры - навукова-даследчая ўстанова «Інстытут ядзерных праблем» БДУ, кампанія LOTIS TII.
Еўрапейскія краіны-партнёры: Латвія, Бельгія, Кіпр.
Універсітэт-каардынатар праекта - Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (Латвія).
Працягласць - 24 месяцы.
Аб'ём фінансавання - 660 576 еўра.