Сёння купалаўцы адправіліся ў Гожскае лясніцтва, дзе ў рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Дай лесу новае жыццё!" папоўнілі лясныя культуры на ўчастках, якія пацярпелі ад урагану. Гэта падзея не толькі садзейнічае паляпшэнню навакольнага асяроддзя, але і фарміруе ў моладзі адказныя адносіны да прыроды.