Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску. За тры дні працы яе наведалі тысячы чалавек з усіх рэгіёнаў. Сярод іх прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый краіны, навучэнцы і студэнты, вучоныя, курсанты ваенных вучылішчаў, жыхары сталіцы і госці Мінска. Выставу наведала і дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка і першым прарэктарам Аляксандрам Карэўскім.