У Купалаўскім універсітэце 5 снежня адбыўся выніковы занятак для слухачоў Школы кіраўніка. У рамках работы Школы абмяркоўваліся вынікі і перспектывы інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, магчымыя мадэлі ўдасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасныя тэндэнцыі і тэхналогіі ў праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм.