Кафедра беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы шчыра запрашае вучняў выпускных класаў школ, ліцэяў і гімназій далучыцца да працы ў Школе беларускага філолага.
Тэрмін навучання – з 18.01.2025 года па 10.05.2025. Навучанне ў школе бясплатнае. Заняткі будуць праходзіць па суботах з 10:00 да 13:00. У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні ШБФ. У адпаведнасці з планам работы школы дата, час, спасылка на Zoom, тэма заняткаў і прозвішча выкладчыка будуць загадзя паведамляцца праз створаную ў Viber групу «ШБФ-2025 (ГрДУ імя Янкі Купалы)».
Першыя заняткі ў Школе беларускага філолага стартавалі 18 студзеня. Больш за 20 вучняў са школ Гродна, Лідскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці далучыліся да праекта.
План работы ШБФ уключае заняткі па моўнай і літаратурнай падрыхтоўцы будучых студэнтаў філалагічнага факультэта. Вучні атрымаюць адказы на пытанні па тэстах цэнтралізаванага экзамена па беларускай мове як профільным прадмеце ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦЭ, а таксама ўдасканаляць свае веды па беларускай літаратуры як вусным прадмеце па спецыяльнасці.
Для паступлення ў ШБФ вучням трэба запоўніць заяўку, адаслаць яе на электронную пошту кафедры беларускай філалогіі gkaranev@grsu.by і кіраўніку Школы беларускага філолага nshandroha@yandex.by.
ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ