Выстава “Зямля пад белымі крыламі” прапануе гледачам асноўныя тэндэнцыі развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны за апошнія гады. Яна аб’ядноўвае розных мастакоў па тэмпераменту, творчасці, тэхніцы і светапогляду. Аўтары актыўна фарміруюць панараму мастацкага жыцця Брэсцкай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлены графічныя лісты Л. Алімава, А. Грыгор’ева, А. Рамановіча, Л. Валасюка, М. Канькова, эмалі М. Кузьміча, скульптурная пластыка П. Герасіменкі, А. Гуршчанкавай і іншых. Усе яны – актыўныя ўдзельнікі міжнародных выстаў і плэнэраў.
Выстава праводзіцца ў рамках культурнай акцыі “Беларусь – гэта мы!”. З верасня па снежань 2010 года будуць задзейнічаны самыя вялікія выставачныя залы мастацкіх музеяў і галерэй рэспублікі.
У гэты ж час выстава сучаснага мастацтва Гродзеншчыны пачала працаваць у Брэсце. Яна прадстаўляе творы выдатных гродзенскіх мастакоў – У. Панцялеева (станковая і манументальная скульптура разьбой па дрэве і камню, ліццё з бронзы), В. Шобы (графічныя лісты ў вынайдзенай ёй аўтарскай тэхніцы), Ю. Якавенкі (эстампы праз складанае спалучэнне тэхнік гравюры на медзі), С. Грыневіча, В. Ільіной, А. Сільвановіча (алейны жывапіс), Я. Адзіночанкі, І. Радкевіч (кераміка).


