Сустрэча з гродзенскімі пісьменнікамі адбылася ў рамках Дня роднай мовы. На імпрэзе прысутнічалі студэнты філалагічнага факультэта, выкладчыкі, дэкан, школьнікі Гродзенскай гарадской гімназіі.

Свае вершы прачыталі студэнты, старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, члены Саюза пісьменнікаў Ала Нікіпорчык, Тамара Мазур.

Хараство роднай мовы студэнты падмацавалі, выконваючы песні на словы беларускіх аўтараў.
.jpg)
