Прэзентацыя чацвёртай кнігі А.Т. Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины” адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Новае выданне, прысвечанае сядзібам Свіслацкага і Слонімскага раёнаў, уключае ў сябе багаты, цікавы матэрыял, які аўтар збіраў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.