У экспазіцыі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” прадстаўлены работы ўдзельнікаў народнай студыі “Суквецце талентаў” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.
Гэта шматлікія тканыя ручнікі, сурвэткі, закладкі, паясы, магніцікі з вытканым арнаментам, дыванкі, галаўныя ўборы, аксэсуары, лялькі, а таксама вырабы з саломкі. Тут жа прадстаўлена калекцыя кніг, прысвечаная беларускай народнай творчасці.
Адкрываючы выставу, першы прарэктар Ірына Кітурка адзначыла, што экспазіцыя прымеркавана да 135-годдзя са дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы і Якуба Коласа. У гонар першага названы наш універсітэт, які аб’ядноўвае ў сваіх сценах вялікую акадэмічную супольнасць купалаўцаў.
– Мы павінны берагчы ў сваёй памяці імя Янкі Купалы, яго творчую спадчыну і ўсё, што звязана з багатай беларускай культурай, – падсумавала Ірына Фёдараўна.
Кіраўнік народнай студыі Марына Камінская правяла міні-экскурсію, расказала пра стварэнне студыі і пра яе лепшых вучняў, многія з якіх былі ці з’яўляюцца студэнтамі нашага ўніверсітэта.
Акрамя гэтага, частка экспанатаў прымеркавана да свята Вялікадня: тут можна ўбачыць велікодныя яйкі ручной работы, вытканую посцілку, абрусы, кошыкі з лазы, якія зраблены супрацоўнікамі бібліятэкі і іх роднымі.
Пазнаёміцца з выставай народнай студыі “Суквецце талентаў” можна ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы да 22 красавіка, па адрасе: вул. Э.Ажэшкі, 22, аўд. 116.
- У экспазіцыі «Ад прадзедаў з пакон вякоў нам засталася спадчына...» прадстаўлены лялькі ручной работы
- На выставе можна ўбачыць вырабы з саломкі
- На выставе можна ўбачыць вырабы з саломкі
- Лялькі зробленыя ўдзельнікамі народнай студыі «Суквецце талентаў» Гродзенскага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі
- У экспазіцыі прадстаўлены і тканыя вырабы
- Паглядзець працы ўдзельнікаў народнай студыі прыйшлі студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта
- Зала навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Якнкі Купалы ўмясціла больш за 50 удзельнікаў адкрыцця новай экспазіцыі
- Адкрываючы выставу, першы прарэктар купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка адзначыла, што экспазіцыя прымеркавана да 135-годдзя класікаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа
- Сімвалічнасць арганізацыі экспазіцыі ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы падкрэсліла і кіраўнік народнай студыі «Суквецце талентаў» Марына Камінская
- Сярод удзельнікаў народнай студыі «Суквецце талентаў» - аспірантка ГрДУ імя Янкі Купалы
- Шмат добрых слоў у адрас тых, хто сабраўся прагучала ад імя дырэктара навуковай бібліятэкі Мікалая Грынько
- На выставу былі запрошаны супрацоўнікі навуковай бібліятэкі купалаўскага ўніверсітэта
- Дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько адзначыў, што бібліятэка - гэта цэнтр культуры
- Акрамя таго, у зале бібліятэкі арганізавана выстава да вялікага свята Вялікадня: тут можна ацаніць велікодныя яйкі ручной працы, тканыя посцілкі, абрусы і кошыкі з лазы, якія зрабілі супрацоўнікі бібліятэкі і іх родныя
- У дзень адкрыцця экспазіцыі студэнты філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы чыталі вершы і ўрыўкі з паэм беларускіх класікаў - Янкі Купалы і Якуба Коласа
- Зала навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы змясціла больш за 50 удзельнікаў адкрыцця новай экспазіцыі
- Кіраўнік народнай студыі «Суквецце талентаў» Марына Камінская распавяла, што работы выкананы школьнікамі горада, аднак аўтарства большасці з вырабаў належыць студэнтам і выпускнікам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта ацанілі працы, прадстаўленыя ў пасхальнай экспазіцыі
- У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылася выстава народнай творчасці, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа
- У экспазіцыі прадстаўлены рэчы ручной работы