«ТВАЕ ЖЫЦЦЁ — ТВЫ ВЫБАР!»
Наша краіна знаходзіцца напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі - рэферэндуму.
Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, запланаваны на 27 лютага 2022 года, - гэта ўсенароднае галасаванне (рэферэндум) па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Новы праект Канстытуцыі накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацаванне сацыяльнай палітыкі, падтрымку моладзі, удасканаленне дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне.
На рэферэндум будзе вынесенае адзінае пытанне - аб згодзе з новай рэдакцыяй канстытуцыі.
Удзел у рэферэндуме - гэта грамадзянскі абавязак, праява адказнасці кожнага з нас за лёс сваёй краіны.
Ваш удзел у рэферэндуме - паказчык Вашай грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі.
Маладосць - гэта час адвагі, час інтэнсіўнай вучобы і працы. Вам, маладым людзям трэба будзе згуртавацца і ісці па дарозе жыцця, знайсці і зразумець сваё прызначэнне, усвядоміць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны, вартымі яе вялікіх традыцый. Для гэтага неабходны ўпартасць і ініцыятыва, мужнасць і ўсвядомленасць, працавітасць і адказнасць. І трэба памятаць, што менавіта Ваша сацыяльна-грамадзянская дзейнасць - гарант не толькі асабістага поспеху, але развіцця і працвітання нашай Радзімы.
Мы жывем у цудоўнай краіне і нам не абыякавая яе будучыня. Нам, грамадзянам сваёй краіны, трэба зрабіць вельмі сур'ёзны, важны, шмат у чым вызначальны выбар, і рэферэндум - гэта рэальная магчымасць унесці свой уклад ва ўпраўленне і стварэнне будучыні дзяржавы.
У Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца мэтанакіраваная маладзёжная палітыка, ажыццяўляецца сацыяльная падтрымка маладых сем'яў. Сёння пры актыўнай падтрымцы дзяржавы маладое пакаленне мае права на захаванне і ўмацаванне здароўя, атрыманне якаснай адукацыі і прафесій, магчымасць ажыццявіць свае жыццёвыя планы.
Калі ТЫ за стабільнасць і дабрабыт, за мір і працвітанне, значыць, Мы разам! Менавіта ТВОЙ голас на рэферэндуме можа аказацца вырашальным! І менавіта зараз важна прыйсці кожнаму, прыняць асабісты ўдзел у рэферэндуме. Бо такая гістарычная падзея не можа застацца безуважнай для кожнага грамадзяніна. Прыняўшы ў ім удзел, ТЫ робіш свой унёсак у фармаванне будучыні Беларусі.
Памятай: сёння будучыню выбіраеш ТЫ!
Прагаласуем разам за нашу будучыню, за моцную і квітнеючую Беларусь!
Памятка маладому выбаршчыку
Як галасаваць?
Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста, галасаванне за іншых грамадзян, у тым ліку па даверанасці, не дапускаецца.
Бюлетэнь выдаецца грамадзяніну, уключанаму ў спіс, пры прад'яўленні:
- пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы);
- службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі);
- вадзіцельскага пасведчання;
- пенсіённага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі);
- студэнцкага білета;
- даведкі органа ўнутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна (у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта, ідэнтыфікацыйнай карты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь).
Пры атрыманні бюлетэня ўдзельнік рэферэндуму ставіць подпіс у адпаведнай графе спіса грамадзян. Член участковай камісіі, які выдаў удзельніку рэферэндуму бюлетэнь, таксама распісваецца ў адпаведнай графе спіса выбаршчыкаў.
Бюлетэнь запаўняецца ўдзельнікам рэферэндуму ў кабіне ці пакоі для тайнага галасавання.
Бюлетэні для галасавання прадугледжваюць два варыянты адказу на пытанне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь - за або супраць. Пры галасаванні за адабрэнне грамадзянін ставіць у бюлетэні любы знак у квадраце пад словам "За", а пры галасаванні супраць ставіць любы знак у квадраце пад словам "Супраць".
Бюлетэнь запаўняецца ўдзельнікам рэферэндуму ў спецыяльна абсталяванай кабіне, іншым спецыяльна абсталяваным месцы, дзе не дапускаецца прысутнасць іншых асоб.
Запоўненыя бюлетэні апускаюцца ўдзельнікамі рэферэндуму ў апячатаныя (апламбаваныя) скрыні для галасавання, або ў тэхнічныя сродкі падліку галасоў пры іх выкарыстанні.
Рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага 2022 года
Час працы ўчастковых камісій:
27 лютага 2022 г. з 08.00 да 20.00.
Датэрміновае галасаванне праводзіцца
з 22 лютага (аўторак) па 26 лютага (субота) 2022 года.
Час працы ўчасткаў для галасавання на перыяд датэрміновага галасавання:
- з 10.00 да 14.00;
- з 16.00 да 19.00.
Студэнты, зарэгістраваныя па вул. Ажэшкі, 22 (галоўны корпус універсітэта), галасуюць на ўчастку № 14, які знаходзіцца ў навучальным корпусе №1 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22). Папярэдняе галасаванне - у аўд. 125 (1 паверх), у асноўны дзень - фае 2 паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта.
Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 2 (вул. Даватара, 27), галасуюць на ўчастку № 11 у навучальным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы № 2 (вул. Даватара, 3/1).
Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце №3 (БЛК, 3), галасуюць на ўчастку №42 у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (вул. Горкага, 80).
Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 4 (вул. Пралетарская, 16), галасуюць на ўчастку № 130, размешчаным у інтэрнаце № 4 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Пралетарская, 16).
Студэнты і работнікі, зарэгістраваныя ў інтэрнаце № 5 (вул. Ліможа, 27), галасуюць на ўчастку № 56 у Дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 36 г.Гродна з польскай мовай навучання" (вул. Курчатава, 43).
Студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнаце №6 (вул. Дубко, 20) галасуюць на ўчастку №45, які знаходзіцца ва ўстанове адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага” (вул. Дзяржынскага 41 Б).
Курсанты ваеннага факультэта галасуюць на ўчастку № 72 у воінскай часці 05733 (вул. Фолюш, 15/137).
Работнікі, якія жывуць у інтэрнаце № 1 (вул. Сацыялістычная, 66) галасуюць на ўчастку № 6 у Гродзенскай гарадской гімназіі (вул. Парыжскай Камуны, 3).
Работнікі і студэнты, зарэгістраваныя ў г.Гродна, галасуюць па месцы жыхарства.
Запрашаем на рэферэндум!