Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю пры садзейнічанні прафсаюзнага камiтэта студэнтаў, ПА/РК ГА «БРСМ», ПСО «Белая Русь» і Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта праводзіць конкурс на «Лепшую студэнцкую групу».
Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія групы 1-5 курсаў усіх факультэтаў ВНУ дзённай формы навучання.
Конкурс будзе праходзіць у тры этапы.
На першым - адборачным - да 4 красавіка 2016 года на кожным факультэце будзе вызначана «Лепшая група факультэта».
У другім - завочным - студэнцкія групы, якія перамаглі ў першым туры, да 6 красавіка 2016 года прадставяць журы (вул. Ажэшкі, 22, каб 224) партфоліа «Мы - каманда» і відэаролік «Наша група лепшая за ўсіх!»
У трэцім - вочным - купалаўцы спаборнічаюць у творчым конкурсе і прадставяць сваю групу.
З правіламі і ўмовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 224 (упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю)
Тэл.: 73-19-86
E-mail: uvr@grsu.by