13 мая 2016 года ў актавай зале па вул. Леніна, 32 пройдзе канферэнцыя працоўнага калектыву і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Аб абранні ўпаўнаважаных на Гродзенскі гарадскі сход па вылучэнні кандыдатур і выбранню ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу». Пачатак сустрэчы ў 15.00.
У рамках мерапрыемства плануецца абранне дэлегатаў ад студэнтаў і структурных падраздзяленняў ВНУ для ўдзелу ў Гродзенскім гарадскім сходзе, якое адбудзецца 19 мая 2016 года.
Па выніках гарадскога сходу будуць названы дэлегаты, якія прадставяць Гарадзеншчыну на пятым Усебеларускім сходзе ў Мінску 22-23 чэрвеня 2016 года.