Універсітэт замежных моў Хангук (г. Сеул і г. Йон'ін, Паўднёвая Карэя) падае міжнародную дыпламатычную стыпендыяльную праграму для студэнтаў 1-2 курсаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У рамках праграмы купалаўцы змогуць атрымаць бясплатную вышэйшую адукацыю па праграмах бакалаўрыяту з сакавіка 2017 года (тэрмін навучання - 4 гады).
Універсітэт замежных моў Хангук прапануе магчымасць навучання на англійскай мове па наступных спецыяльнасцях:
- «Англійская лінгвістыка»;
- «Англійская літаратура і культура»;
- «Англійская дляміжнародных сувязяў» (Каледж англійскай мовы г. Сеул);
- «Міжнародная эканоміка і права» (Каледж бізнэса і эканомікі г. Сеул);
- «Бізнэс-адміністраванне» (Каледж бізнэса г. Сеул);
- «Міжнароднае навучанне» (Аддзяленне міжнародных даследаванняў г. Сеул);
- «Міжнародны спорт і вольны час» (Каледж міжнароднага і лакальнага краіназнаўства г. Йон'ін).
Выдаткі на падачу заявы, залічэнне і навучанне пакрываюцца ўніверсітэтам. Выдаткі на праезд і пражыванне ў Рэспубліцы Карэя аплачваюцца за кошт уласных сродкаў.
Падрабязную інфармацыю пра карэйскі ўніверсітэт і стыпендыяльную праграму можна знайсці на сайце http://international.hufs.ac.kr.
Дакументы прымаюцца да 20 верасня 2016 года ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Кантакты
Адрас: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 216 (у аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі)
Тэл.: 8 (0152) 68-12-44