Аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, якія жадаюць займацца сцэнічнай прамовай, акцёрскім майстэрствам або мастацтвам канферансье, у студыю гутарковага жанру «Канферанс».
Да праслухоўвання неабходна падрыхтаваць верш, байку або ўрывак з празаічнага твора.
Кастынг: 15 верасня 2016 года ў 11.00 і 16.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.