У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 21 па 23 верасня 2016 года на базе тэнісных кортаў па вул. Захарава, 32 будзе праходзіць турнір па тэнісе.
Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі ўніверсітэта.
Мужчыны будуць падзеленыя на тры ўзроставыя групы: да 35, 45+, 50+. Асобна згуляе група мікст 85+ (мужчына і жанчына) і жаночая група.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па тэл. 75-34-50.