Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў 2-4 курсаў дзённай формы навучання прыняць удзел у штогадовым конкурсе «Студэнт года».
Патэнцыйны ўдзельнік павінен мець высокія дасягненні ў вучэбнай, навукова-даследчай, грамадскай дзейнасці, спартыўным і культурным жыцці, творчасці і не з'яўляцца ўдзельнікам конкурсу «Студэнт года» мінулых гадоў.
«Студэнт года» будзе праводзіцца ў два этапы.
У рамках завочнага канкурсантам трэба будзе прадставіць партфоліо «Мой свет», праект «Моладзевая ініцыятыва» і відэаролік «Я - студэнт».
Вочны этап - фінал, які адбудзецца 3 лістапада 2016 года, - складаецца з конкурсу самапрэзентацыі «Візітная картка», конкурс прамоўніцкага майстэрства, творчы конкурс і конкурс «Лепшая група падтрымкі факультэта».
Па выніках конкурсу пераможца і прызёры атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня 2016 года на адрас: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 224.
З умовамі і правіламі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 224
Тэл.: 73-19-86
E-mail: uvr@grsu.by