Факультэт мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, якія практыкуюць спецыялістаў прыняць удзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У.Д. Розенфельда». Навуковае мерапрыемства адбудзецца 20-21 кастрычніка 2016 года.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных напрамкаў:
– «Тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы вывучэння сусветнай мастацкай культуры»;
– «Музыка ў кантэксце сучаснай культуры»;
– «Пытанні метадалогіі і методыкі музычнай адукацыі»;
– «Выяўленчае мастацтва і праблемы сучаснага культурнага развіцця»;
– «Тэарэтычныя і практычныя аспекты фарміравання дызайну».
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, польская, англійская.
Кантакты
Адрас: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, Дзяржынскага, 28 (факультэт мастацтваў і дызайну)
Тэл.: 8 (0152) 74-07-33
E-mail: art@mail.ru
Web: http://art.grsu.by