Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізуе І дыстанцыйную алімпіяду па экалогіі сярод школьнікаў 9-11 класаў.
Спаборніцтва пройдзе ў два этапы.
Першы тур - дыстанцыйны - будзе праходзіць 11-13 кастрычніка 2016 года з 18.00 да 21.00. Усім удзельнікам неабходна будзе зарэгістравацца на сайце school.grsu.by і выканаць прапанаваныя заданні.
Другі тур - вочны - адбудзецца 20 лістапада 2016 года, дзе ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў, будуць змагацца за першае месца.
Пераможцы атрымаюць дыпломы і прызы, а ўдзельнікі - сертыфікаты.
З умовамі правядзення алімпіяды можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, зав. Даватара, 3/1 (факультэт біялогіі і экалогіі)
Тэл.: 48-51-11 (старшыня аргкамітэта, намеснік дэкана факультэта біялогіі і экалогіі па вучэбнай рабоце Аляксандр Яўгеньевіч Карэўскі)
Web: http://fbe.grsu.by