Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Каўнаскую калегію / Універсітэт прыкладных навук г. Каўнас (Літва).
Стажыроўка будзе праходзіць па наступных спецыяльнасцях:
- Food Processing («Тэхналогія апрацоўкі харчовых прадуктаў»);
- Hotel, restaurants and catering («Гасцінічны бізнес»).
Працягласць праграмы для студэнтаў - 5 месяцаў.
Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B1.
Памер фінансавання - 750 еўра ў месяц.
Працягласць праграмы для супрацоўнікаў (чытанне лекцый) - 5 рабочых дзён (плюс 2 дні на дарогу).
Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B2.
Памер фінансавання - 100 еўра ў дзень.
Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада 2016 года.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле па рабоце з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці па вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44.