Аб'яўлены конкурс у рамках праграмы Erasmus + на вясновы семестр 2016/2017 навучальны год у Ясскі ўніверсітэт (Румынія).
У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, магістранты, аспіранты, а таксама супрацоўнікі і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Для ўдзелу ў праграме акадэмічнай мабільнасці неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
Са спісам факультэтаў і спецыяльнасцяў Ясскага ўніверсітэта (Румынія) можна пазнаёміцца на сайце http://www.uaic.ro/en.
Працягласць праграмы:
- для студэнтаў I і II ступені вышэйшай адукацыі - адзін семестр;
- для аспірантаў - ад 3 да 5 месяцаў;
- для прафесарска-выкладчыцкага складу - 5 дзён (мінімум 8 гадзін лекцый);
- для супрацоўнікаў - 5 дзён.
Дэдлайн - 5 лістапада 2016 года.
Адбор намінантаў конкурсу будзе праводзіцца прымаючым універсітэтам 5 снежня 2016 года.
Са спісам неабходных дакументаў і умовамі конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.
Кантакты
Адрас: вул. Э. Ажэшкі, 22, каб. 104а
Тэл.: 68-12-44
E-mail: orisam@grsu.by