Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы «Erasmus + Крэдытная мабільнасць» для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Стажыроўка будзе праходзіць у Дзяржаўным універсітэце прыкладных навук г. Ломжа (Польшча) па наступных спецыяльнасцях:
- Computer Science («Інфарматыка»);
- Food Processing («Перапрацоўка харчовых прадуктаў»).
Працягласць праграмы для студэнтаў - 5 месяцаў.
Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B1 / B2.
Стыпендыя складае 750 еўра ў месяц.
Працягласць праграмы для супрацоўнікаў (чытанне лекцый альбо стажыроўка) - 6 дзён.
Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B2.
Памер фінансавання - 140 еўра ў дзень.
Заяўкі прымаюцца да 8 лістапада.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216
Тэл. 68-12-44