V Каложскія Адукацыйныя чытанні, прысвечаныя агульнай тэме «1917 - 2017: урокі стагоддзя», пройдуць 8-9 снежня 2016 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і гімназіі № 2 г. Гродна.
На канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных праблем:
- «1917 – 2017 гг. як змена і пошук духоўных парадыгмаў»;
- «Царкоўна-дзяржаўныя адносіны на працягу стагоддзя»;
- «Жыццё Царквы і прыхадская дзейнасць»;
- «Навамучанікі ХХ ст. і асэнсаванне іх духоўнага подзвігу»;
- «Маральныя ўрокі стагоддзя, іх інтэрпрэтацыя ў літаратуры і мастацтве».
Таксама ў межах сустрэчы адбудзецца круглы стол «Царкоўнае адраджэнне мяжы ХХ-ХХІ стст.: праблемы, супярэчнасці, перспектывы», дзе плануецца абмеркаваць царкоўнае адраджэнне мяжы ХХ-ХХІ стст., духоўную мабілізацыю, адзначыць выклікі і пагрозы царкоўнаму духоўнаму будаўніцтву ў ХХІ стагоддзі, пазначыць месца і значэнне царквы ў жыцці сучаснага чалавека, разгледзець пытанне ўзаемадзеяння царквы і моладзі, вобраз уцаркоўленага чалавека ў сучаснай культуры, а таксама супрацоўніцтва царквы і сістэмы сучаснай адукацыі.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 лістапада 2016 года з указаннем тэмы «Каложскія чытанні»:
- настаўнікі і школьнікі накіроўваюць у аддзелы адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Ленінскага (e-mail: len_roo@mail.grodno.by) і Кастрычніцкага (e-mail: oktroo_grodno@mail.grodno.by) раёнаў г. Гродна;
- прадстаўнікі духавенства і царкоўных адукацыйных структур, брацтваў і сястрыцтваў; выкладчыкі, студэнты, навучэнцы каледжаў - на кафедру рускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы (е-mail: Bogdevich_ECH@grsu.by, тэл.: 74-43-81).
Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай дыяцэзіі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, гімназія № 2 г. Гродна і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
З умовамі і падрабязнасцямі правядзення навуковай сустрэчы можна азнаёміцца ў дадатку.