На галоўнай сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада, адбудзецца фінал конкурсу мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
Перад гледачамі выступяць студэнты-першакурснікі філалагічнага факультэта, педагагічнага факультэта, юрыдычнага факультэта і зборная каманда замежных студэнтаў. Таксама розныя нумары пакажуць студэнты тых факультэтаў, якія не сталі фіналістамі.
Пачатак мерапрыемства ў 18.30 па адрасе: вул. Леніна, 32, канцэртная зала.
Квіткі можна набыць у галоўным корпусе па вул. Э. Ажэшкі, 22 у Рэгіянальным цэнтры турызму.
Кантактны тэлефон: 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.
Даведкі па тэл.: 8 (0152) 74-03-76, +375 (29) 869-06-05.
![2709 1](/images/gallery/2016/11/2709_1.jpg)