Першы ў Беларусі AR-марафон па стварэнні праектаў дапоўненай рэальнасці, арганізаваны факультэтам матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры садзейнічанні кампаніі Vizor Games, будзе праходзіць у тры этапы.
На першым - з 13 лістапада па 15 снежня - удзельнікам трэба будзе вучыцца ствараць уласныя праекты.
На другім - 16 снежня - удзельнікі прэзентуюць прататып праекта, а лепшыя будуць абраныя для ўдзелу ў фінале.
На трэцім - 23 снежня - фіналісты прадставяць канчатковыя праекты.
Да ўдзелу запрашаюцца праграмісты, дызайнеры, PR-спецыялісты, аналітыкі, матэматыкі, інфарматыкі (школьнікі, студэнты, магістранты, аспіранты).
AR-марафон прадастаўляе магчымасць стварыць праект, знайсці каманду, вучыцца новаму, развіць праект, знайсці інвестара або працадаўцу і пазмагацца за Sony Playstation 4 + Playstation VR і іншыя каштоўныя прызы.
Зарэгістравацца на марафон можна па спасылцы.
Кантакты
Тэл.: +375 (29) 288-42-30
E-mail: ar@mf.grsu.by