Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні - 2017» памяці Канстанціна Міхайлавіча Ельскага адбудзецца 15-17 сакавіка 2017 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- «Сучасныя аспекты фауністычных даследванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету»;
- «Актуальныя праблемы экалогіі жывёлін ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змяненняў асяроддзя пражывання»;
- «Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету»;
- «Ацэнка біяразнастайнасці, метады і падыходы пры правядзенні біялагічных даследаванняў»;
- «Эколага-цэнатычная характарыстыка біятопаў як месцаў пражывання жывёл»;
- «Сучасныя падыходы ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе».
Заяўкі на ўдзел, матэрыялы дакладу і квітанцыя аб аплаце прымаюцца да 15 снежня 2016 года (уключна) на электронную пошту zookonf@mail.ru альбо па адрасе: г. Гродна, зав. Даватара, 3/1.
Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне (Польшча), Інстытут біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя Паморскай акадэміі ў Слупску (Польшча), Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л.Н. Талстога (Расія), ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З умовамі і падрабязнасцямі ўдзелу ў канферэнцыі можна пазнаёміцца у дадатку
Кантакты
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 230015, г. Гродна, зав. Даватара, 3/1 (факультэт біялогіі і экалогіі)
Тел.: 8 (0152) 48-50-02
E-mail: zookonf@mail.ru
Web: http://fbe.grsu.by