З 1 лютага 2017 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачне сваю працу міжнародны дыстанцыйны адукацыйны марафон «Купалаўскія праекты 2017», прысвечаны распрацоўцы сеткавых праектаў на 2017/2018 навучальны год.
Прыняць удзел у ім могуць ІКТ-актыўныя педагогі, выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, якія зацікаўлены ў распрацоўцы і правядзенні якасных сеткавых праектаў для дзяцей.
Марафон «Купалаўскія праекты» накіраваны на навучанне педагогаў тэхналогіі стварэння сеткавага праекта, падрыхтоўку да 1 верасня даведніка сеткавых праектаў на 2017/2018 навучальны год. Афіцыйная мова - руская.
Зарэгістравацца на ўдзел у мерапрыемстве можна з 19 снежня 2016 года па 7 студзеня 2017 гады праз форму.
З умовамі, графікам і падрабязнасцямі правядзення марафону можна азнаёміцца по спасылцы.
Кіраўнік «Купалаўскіх праектаў» - дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ніна Макарава (е-mail: makarova_np@grsu.by).