Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прапануе педагогам устаноў адукацыі, студэнтам старэйшых курсаў, навучэнцам і ўсім зацікаўленым шэраг семінараў, вебінараў і аўтарскіх курсаў па прадметах школьнай праграмы.
Сустрэчы будуць праходзіць у снежні 2016 года - студзені 2017 года.
Выкладчыкі факультэта запрашаюць на:
-семінар для настаўнікаў матэматыкі «GeoGebra: новыя магчымасці»;
- вебінары па матэматыцы для вучняў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў трэцім (раённым) этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы;
- вебінары па астраноміі для навучэнцаў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў трэцім (раённым) этапе Рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі;
- аўтарскія курсы для настаўнікаў хіміі;
- аўтарскія курсы для настаўнікаў біялогіі;
- аўтарскія курсы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Кантактная асоба - спецыяліст кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Таццяна Дамброўская (+375 (29) 267-96-73, 8 (0152) 72-36-80).