На працягу навагодніх святаў факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па традыцыі праводзіць спаборніцтвы ў форме квэста пад назвай «N.Y.Quest.2017».
Спаборніцтвы праходзяць у фармаце Capture the flag (CTF), або «Захоп сцяга», і накіраваны на абарону інфармацыі. У рамках квэста ўдзельнікам будуць прапанаваны разнастайныя заданні на логіку, па крыптаграфіі, сцеганаграфіі, уразлівасці вэб-дадаткаў і іншых аспектах камп'ютарнай і інфармацыйнай бяспекі. Гульцоў чакае 6 віртуальных машын, 10 вэб-дадаткаў і некалькі вельмі цікавых заданняў- «матрошак», у якіх прадугледжаны фальшывыя сцягі на кожным этапе.
Старт квэста прызначаны на 29 снежня. Для ўдзелу ў ім неабходна самастойна зарэгістравацца па спасылцы (кнопка "Уваход"). Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, студэнты, магістранты, аспіранты з любых краін.