На базе юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 16-17 сакавіка 2017 года будзе праходзіць XIX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Устойлівасць і прагрэсіўнае развіццё прававых сістэм у кантэксце інтэграцыйных працэсаў».
Праца навуковага форуму арганізавана па наступных напрамках:
- «Тэорыя і практыка праватворчасці і правапрымянення ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў»;
- «Канстытуцыйныя асновы праватворчасці і правапрымяняльнай дзейнасці»;
- «Праватворчасць і правапрымяненне ў сферы працоўных, сацыяльных і экалагічных адносін у сувязі з працэсамі рэгіяналізацыі і глабалізацыі»;
- «Уплыў інтэграцыйных працэсаў на станаўленне і развіццё грамадзянска-прававых інстытутаў»;
- «Фінансавая праватворчасць і правапрымяненне - фактар інавацыйнага развіцця грамадства ва ўмовах глабалізацыі сусветнай эканомікі»;
- «Актуальныя праблемы ўдасканалення і прымянення крымінальнага закона»;
- «Развіццё крыміналістычнага і крымінальна-працэсуальнага рэагавання на правапарушэння ва ўмовах інтэграцыйных працэсаў»;
- «Эфектыўнасць міжнароднага супрацоўніцтва для ўдасканалення прававога рэгулявання грамадскіх адносін»;
- «Прагназаванне наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў, стабільнасць прававога рэгулявання грамадскіх адносін»;
- «Формы, мадэлі, інструменты аптымізацыі нарматворчай і правапрымяняльнай практыкі ў мэтах гнуткага рэагавання на развіццё сацыяльна-эканамічных умоваў».
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 26 студзеня 2017 года. Для гэтага неабходна запоўніць форму, да якой варта прымацаваць электронны варыянт навуковага артыкула і квітанцыю аб аплаце.
Рабочыя мовы - беларуская, руская і англійская.
З падрабязнасцямі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку 1 і ў дадатку 2.
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца Міністэрства Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Яраслаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.Г. Дзямідава, Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт у Беластоку і Віленскі ўніверсітэт.
Кантакты
Адрас: 230012, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, зав. Даватара 3/1, аўд. 118
Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 48-47-96 (Таццяна Хацяневіч), +375 (29) 583-04-99 (тэхнічны сакратар Алена Коваль)
E-mail: konf.if@grsu.by
Web: http://lf.grsu.by