Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + на 2017/2018 навучальны год ва Універсітэт Арыстоцеля (г. Салонікі, Грэцыя) для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Працягласць праграмы для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў (6 мабільнасцяў для ўдзельнікаў з Беларусі) - 5 месяцаў. Неабходны ўзровень валодання англійскай альбо грэцкай мовай - B2. Памер фінансавання - 800 еўра ў месяц.
Працягласць праграмы для супрацоўнікаў:
- стажыроўка на 5 дзён (2 мабільнасці для ўдзельнікаў з Беларусі);
- чытанне лекцый - 10 дзён (4 мабільнасці для ўдзельнікаў з Беларусі).
Неабходны ўзровень валодання англійскай альбо грэцкай мовай - В2. Памер фінансавання - 140 еўра ў дзень. Абавязкова наяўнасць ліста падтрымкі ўніверсітэта, які прымае.
Падача заявак ажыццяўляецца да 1 лютага 2017 года.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Э. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).