Фізіка-тэхнічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы 20 красавіка 2017 года праводзіць XXV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Фізіка кандэнсаванага стану».
Да ўдзелу ў навуковым форуме запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежжа.
У рамках канферэнцыі адбудуцца секцыйныя пасяджэнні па наступных напрамках:
- «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;
- «Матэматычныя метады і камп'ютэрнае мадэляванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;
- «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;
- «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».
Працоўныя мовы: руская, беларуская, англійская і польская.
Для ўдзелу ў навуковым форуме неабходна зарэгістравацца на сайце фізіка-тэхнічнага факультэта да 24 лютага 2017 года і адаслаць на электронную пошту FKS@grsu.by матэрыялы дакладу, рэцэнзію на яго ў адвольнай форме і квітанцыю аб аплаце арганізацыйнага ўнёску.
Выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі плануецца да пачатку навуковага форуму.
З умовамі і падрабязнасцямі правядзення канферэнцыі можна азнаёміцца ў дадатку.
Кантакты
Адрас: ул. Урублеўскага, 33 (фізіка-тэхнічны факультэт)
Тэл.: 8 (0152) 48-35-91
Факс: 8 (0152) 48-68-81
E-mail: FKS@grsu.by
Web: http://ftf.grsu.by