Выстава прайшла ў рамках пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Навукоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі восем інавацыйных праектаў, многія з якіх ўкаранёны ў вытворчасць. Сярод іх электронныя сродкі навучання па прадмеце "Фізічная культура і здароўе» загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін Віталія Храмава, біясарбент цяжкіх металаў старшага выкладчыка кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксаны Паўлавай, сучасныя будаўнічыя матэрыялы на аснове даламітавай сыравіны інжынера кафедры будаўнічай вытворчасці Вадзіма Якусевіча, навучальная абсталяванне па фізіцы, распрацаванае супрацоўнікамі і студэнтамі фізіка-тэхнічнага факультэта ў РУП «УНПЦ «Технолаб ». Таксама на выставе можна было ўбачыць сумесныя распрацоўкі навукоўцаў купалаўскага ўніверсітэта і ГрДМУ: эндапратэз ланцужку слыхавых костачак «Унислух» і аднаразовую здымную насадку для апарата гідравакуумаспірацыі лакун нёбных міндалін «Лорвак».
Варта адзначыць, што два праекты ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі ў ТОП-20 лепшых навуковых распрацовак універсітэтаў па версіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта аўтаматызаваны Штаркоўскі спектраметр для навуковых арганізацый, распрацаваны дэканам фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэем Германам і прарэктарам па вучэбнай рабоце Генадзіем Гачко, і нанаструктураваныя плёнкі высакародных металаў, якія прадстаўляюць інтарэс у біямедыцынскай дыягностыцы, судова-медыцынскай экспертызе або навуковых даследаваннях ўзаемадзеяння лекавых злучэнняў з бялковымі мішэнямі. Аўтар апошняй распрацоўкі - прафесар кафедры агульнай фізікі, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці Наталля Стрэкаль.
У сваю чаргу міністр адукацыі Ігар Карпенка, наведваючы выставу, падкрэсліў, што многія з праектаў нашага ўніверсітэта не проста маюць практычную накіраванасць, а паспяхова ўкаранёны ў вытворчасць і прыносяць прыбытак установе. Гэта, на думку міністра, з'яўляецца рэальным вынікам дзейнасці нашых навукоўцаў і залогам паспяховага развіцця навукі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акрамя навуковых распрацовак на выставе былі прэзентаваныя інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і тэхналогіі ў арганізацыі навучальнага працэсу ў нашым універсітэце, а таксама прадэманстравана праграмаванне робатаў у сістэме падрыхтоўкі ў IT-сферы.
- Делегация ГрГУ имени Янки Купалы на выставке в рамках заседания коллегии Министерства образования Республики Беларусь
- Ученые ГрГУ имени Янки Купалы представили восемь инновационных проектов, многие из которых внедрены в производство
- Помимо научных разработок на выставке были презентованы инновационные образовательные технологии и технологии в организации учебного процесса в нашем университете