Спартакіяда пройдзе на працягу 2017 года на спартыўных аб'ектах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і на арэнах Гродна і аб'яднае студэнтаў і магістрантаў.
На працягу года ўдзельнікам трэба будзе змагацца за перамогу ў дзевяці відах спорту: баскетбол, валейбол, міні-футбол, шахматы, плаванне, настольны тэніс, лёгкая атлетыка, восеньскі крос, гіравы спорт.
Першыя спаборніцтвы пройдуць у дзень нараджэння ўніверсітэта - 22 лютага. Юнакі з усіх факультэтаў паспрабуюць свае сілы ў гіравым спорце. Спаборніцтвы пройдуць у трэнажорнай зале па вул. Захарава, 32.
Па традыцыі круглагадовая спартакіяда накіравана на прапаганду спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя і далучэння студэнтаў і курсантаў універсітэта да здаровага ладу жыцця, а таксама на выяўленне мацнейшых спартсменаў для ўдзелу ў складах зборных каманд нашай alma mater ў Рэспубліканскай універсіядзе.