Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта ажыццяўляе распрацоўку АСК цягавымі падстанцыямі гарадскога электратранспарту.
Мінімальная канфігурацыя: праграмна-тэхнічны комплекс (ПТК) з імітатара сігналаў тэлекіравання, тэлевымярэняў і тэлесігналізацыі абсталявання, усталяванага на цягавых падстанцыях (ТП) заказчыка.
Таксама мы прапануем распрацоўку трэнажораў для імітацыі кіравання цягавымі падстанцыямі і рухам гарадскога электратранспарту. Мінімальная канфігурацыя: ПТК з імітатара сігналаў тэлекіравання, тэлевымярэняў і тэлесігналізацыі абсталявання, усталяванага на ТП заказчыка.
Віды няспраўнасцяў і іерархія няштатных сітуацый - па патрабаваннях заказчыка.
Патэнцыйныя спажыўцы распрацоўкі: тралейбусныя і трамвайныя ўпраўленні для дыстанцыйнага маніторынгу і кіравання абсталяваннем цягавых падстанцый; для падрыхтоўкі, правядзення атэстацыі, павышэння кваліфікацыі, кваліфікацыйных выпрабаванняў, дыспетчараў ТП, кіравання рухам і іншага абслуговага персаналу.
Перавагі:
- высокая якасць выконваемых работ;
- выраб па параметрах заказчыка;
- даступнасць і нізкія цэны.
Аказанне паслугі і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5.
Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Загадчык кафедры: Бяйцюк Юрый Расціслававіч.
тэл.: +375 (152) 682406; +375 (29) 149-28-77
e-mail: beytuk@grsu.by