Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта ажыццяўляе распрацоўку праграмна-тэхнічных рашэнняў для дыспетчарскага кіравання і маніторынгу аб'ектаў размеркавання цеплавой і электрычнай энергіі.
Мінімальная канфігурацыя: універсальны праграмна-тэхнічны комплекс, SCADA-падобны інтэрфейс, набор сродкаў спалучэння для прыбораў камерцыйнага ўліку і размеркавання энергіі ў сістэмах электразабеспячэння, ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Модулі дакументавання - па патрабаванням заказчыка.
Вобласці прымянення распрацовак: цеплавузле, электрашчытавой, размеркавальныя аб'екты цепла-і электразабеспячэння, іншая інфраструктура ЖКГ па патрабаванням заказчыка. Магчыма прыватнае выкарыстанне для асобных аб'ектаў (груп аб'ектаў) ЖСК, МС і іншых аб'яднанняў грамадзян для арганізацыі сацыяльных аб'ектаў катэгорыі «разумны дом».
Мы таксама прапануем пераносны аўтаномны набор для аўтаматычнай дыстанцыйнай дыягностыкі абсталявання аб'ектаў уводу і размеркавання цеплавой энергіі. Вобласць ужывання: аварыйныя, дыспетчарскія службы ЖКГ і іншых арганізацый для правядзення тэхнічнай экспертызы, параўнальнага аналізу і першаснай дыягностыкі крыніц уцечак і разыходжанняў ва ўліку цеплавой энергіі ў сістэмах цяплозабяспечваючых арганізацый.
Перавагі:
- высокая якасць выконваемых работ;
- выраб па параметрах заказчыка;
- даступнасць і нізкія цэны.
Аказанне паслугі і падрабязная інфармацыя па адрасе:
230009, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 5.
Кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій.
Загадчык кафедры: Бяйцюк Юрый Расціслававіч.
тэл.: +375 (152) 682406; +375 (29) 149-28-77
e-mail: beytuk@grsu.by