Першым мерапрыемствам, якое пройдзе ў рамках гэтага праекта, стане майстар-клас па вырошчванні расады аднагадовых дэкаратыўных раслін на факультэце біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Пачатак у 15.05 па адрасе: зав. Даватара, 3/1, аўд. 142.
Праект «Універсітэт - сад» ставіць сваёй мэтай далучэнне студэнтаў да дзейнасці, накіраванай на добраўпарадкаванне, азеляненне і эстэтычнае афармленне тэрыторыі купалаўскага ўніверсітэта. У ліку ўдзельнікаў не толькі студэнты, але і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы. У рамках праекта плануецца правесці конкурсы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый карпусоў універсітэта, майстар-класы, пасадку дрэў і ліян, выставы дэкаратыўных раслін і прэзентацыі па садова-паркаваму мастацтву.