На факультэтах мастацтваў і дызайну, псіхалогіі, гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 28 жніўня адбудзецца сустрэчы дэканаў і прадстаўнікоў адміністрацыі факультэтаў з першакурснікамі.
Падчас сходаў рабят пазнаёмяць з умовамі і парадкам арганізацыі адукацыйнага працэсу, раскажуць аб навукова-даследчай рабоце студэнтаў, творчым і спартыўным жыцці ў купалаўскім універсітэце.
Пачатак сустрэчы на факультэце мастацтваў і дызайну ў 9.00 па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 2.
Пачатак сустрэчы на факультэце псіхалогіі ў 11.00 па адрасе: БЛК, 21.
Пачатак сустрэчы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ў 11.00 па адрасе: вул. Ажэшка, 22.