На факультэце біялогіі і экалогіі і філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 29 жніўня адбудзецца сустрэчы дэканаў і прадстаўнікоў адміністрацыі факультэтаў з першакурснікамі.
Падчас сходаў рабят пазнаёмяць з умовамі і парадкам арганізацыі адукацыйнага працэсу, раскажуць аб навукова-даследчай рабоце студэнтаў, творчым і спартыўным жыцці ў купалаўскім універсітэце.
Пачатак сустрэчы на факультэце біялогіі і экалогіі ў 10.00 па адрасе: вул. Даватара, 3/1, аўд. 201.
Пачатак сустрэчы на філалагічным факультэце ў 10.00 па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.