У навучальным корпусе па вул. Леніна, 32 Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях 28 жніўня ў 14.00 правядуць навучальны семінар па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці з паказам пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання.
Да ўдзелу запрашаюцца дэканы факультэтаў, начальнік ваеннага факультэта, намеснік начальніка ваеннага факультэта матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння-начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, загадчыкі кафедраў і лабараторый, куратары навучальных груп, начальнікі ўпраўленняў, цэнтраў, дырэктар навуковай бібліятэкі, музея, начальнік аддзела аховы працы , члены пажарнай тэхнічнай камісіі, начальнік студэнцкага гарадка, каменданты студгарадка, навучальных карпусоў універсітэта, загадчыкі інтэрнатамі і члены добраахвотных пажарных дружын.