Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы на стажыроўкі і чытанне лекцый у наступных універсітэтах-партнёрах ў 2017/2018 навучальным годзе:
- Дзяржаўны ўніверсітэт прыкладных навук (Ломжа, Польшча) – 1 мабільнасць для чытання лекцый, 1 мабільнасць для стажыроўкі;
- Факультэт педагогікі і выяўленчага мастацтва ў Каліш Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Каліш, Польшча) – 1 мабільнасць для чытання лекцый,;
- Педагагічны ўніверсітэт у Кракаве (Кракаў, Польшча) – 1 мабільнасць для чытання лекцый, 1 мабільнасць для стажыроўкі;
- Каўнаская Калегія / Універсітэт прыкладных навук (Каунас, Літва) – 1 мабільнасць для чытання лекцый;
- Універсітэт Міколаса Рамэрыса (Вільнюс, Літва) – 1 мабільнасць для чытання лекцый.
Падрабязная інфармацыя пра колькасць даступных мабільнай, памеры фінансавання, прадметных абласцях, а таксама спіс і тэрміны падачы дакументаў для ўдзелу ў конкурсе даступныя па спасылцы.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшкі, 22, ауд. 216, тел. +375 152 68-12-44.