Вынікі рэйтынгу QS EECA – 2021
QS World University Rankings – гэта глабальнае даследаванне вышэйшых навучальных устаноў па паказчыках іх дасягненняў у галіне адукацыі і навукі. Гэты рэйтынг быў распрацаваны ў 2004 годзе, разлічваецца па методыцы брытанскай кансалтынгавай кампаніі Quacquarelli Symonds (QS) і ўваходзіць у лік найбольш уплывовых глабальных рэйтынгаў універсітэтаў.
Па выніках QS EECA–2020, апублікаваным 16 снежня 2020 года, ГрДУ імя Янкі Купалы займае 191 месца з 400 устаноў вышэйшай адукацыі, якія ўвайшлі ў рэйтынг. У QS EECA 2020 ГрДУ імя Янкі Купалы займаў месца ў групе «191 - 200» з 200 устаноў вышэйшай адукацыі краін Развіваючай Еўропы і Цэнтральнай Азіі– QS Emerging Europe and Central Asia University Rankings (далее – QS EECA), у QS EECA–2019 – пазіцыю ў групе «151–160» з 305 устаноў вышэйшай адукацыі, якія ўвайшлі ў рэйтынг.
Першыя 200 пазіцый універсітэтаў маюць асобныя месцы, а наступныя 150 публікуюцца ў групах («201-210» і г.д.). З 350 устаноў вышэйшай адукацыі - 105 знаходзяцца ў Расіі, 51 установа - Турцыі, Польшчы - 25. 20 лепшых універсітэтаў краін Развіваючай Еўропы і Цэнтральнай Азіі родам з сямі краін: Расія, Эстонія, Чэхія, Польшча, Турцыя, Казахстан, Літва. Першае месца заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.
У спіс лепшых 350 устаноў вышэйшай адукацыі краін Развіваючай Еўропы і Цэнтральнай Азіі ўвайшлі чатыры беларускія ўніверсітэты: БДУ - 25 месца, БНТУ - 103, БДУІР -158, ГрДУ імя Янкі Купалы займае 195 месца, падзяляючы яго месца з Беластоцкім дзяржаўным універсітэтам. Параўноўваючы вынікі рэйтынгу з папярэднім перыядам можна адзначыць пагаршэнне пазіцый ўсіх беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі (БДУ - на 2 пазіцыі, БНТУ - 8, БДУІР - 21, ГрДУ імя Янкі Купалы - 35).
Агульная характарыстыка ГрДУ імя Янкі Купалы ў рэйтынгу QS
Метадалогія рэйтынгу QS EECA
У 2019 годзе метадалогія рэйтынгу QS EECA не змяняўся, але было пашырана колькасць разгляданых устаноў да 350, г.зн. дадаткова прадстаўлена больш за пяцьдзесят навучальных устаноў (16 з іх увайшлі ў топ-200).
Змест і значнасць паказчыкаў QS ECCA – 2020:
Акадэмічны аўтарытэт (Academic Reputation) – 30 %, адзнака ўспрымання ўстаноў вышэйшай адукацыі па выніках праведзенага QS (QS Global Academic Survey) глабальнага даследавання на аснове больш за 83 000 адказаў аўтарытэтных навукоўцаў.
Рэпутацыя сярод працадаўцаў (Employer Reputation) – 20 %, адзнака рэпутацыі занятасці выпускнікоў па выніках праведзенага QS (QS Global Employer Survey) глабальнага даследавання працадаўцаў на аснове больш за 43 000 адказаў працадаўцаў.
Суадносіны прафесарска-выкладчыцкага складу да ліку навучэнцаў (Faculty Student) – 10 % (ранее 15 %). Больш высокую колькасць работнікаў прафесарска-выкладчыцкага складу на аднаго навучэнца лічыцца ўскосным паказчыкам прыхільнасці ўстаноў да забеспячэння высокіх стандартаў акадэмічнай падтрымкі.
Доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню (Staff with PhD) – 5% – доля супрацоўнікаў, якія маюць навуковую ступень доктара або кандыдата навук (кваліфікацыю на ўзроўні PhD або эквівалент).
- Цытаванне публікацый у Scopus (Citations per Paper) – 5%, сярэдні лік цытаванняў публікацый установы вышэйшай адукацыі іншымі даследчыкамі па ўсім свеце. Ацэньваюцца толькі ўстановы, якія апублікавалі больш за 150 артыкулаў, індэксаваных Scopus за апошнія пяць гадоў.
Публікацыйная актыўнасць Scopus (Papers per Facult) - 10%, сярэдняя колькасць навуковых публікацый установы, індэксаваная Scopus за апошнія пяць поўных гадоў (з 2013 па 2017 год для выдання 2020 года). Колькасць публікацый разглядаецца ў 5 галінах навукі.
- Міжнародная даследчая сетка (International Research Network) - 10% (паказчык з 2018 году), на аснове дадзеных Scopus ацэньваецца ступень міжнароднай адкрытасці і даследчага супрацоўніцтва.
- Доля замежных выкладчыкаў (International Faculty) - 2,5%, адлюстроўвае разнастайнасць навуковай супольнасці і вучэбнага асяроддзя, а таксама міжнародную прывабнасць установы вышэйшай адукацыі для навукоўцаў.
Доля замежных студэнтаў (International Students) - 2,5%, адлюстроўвае міжнародную прывабнасць установы вышэйшай адукацыі для студэнтаў.
Папулярнасць Інтэрнэт-рэсурсаў (Web Impact) - 5% (раней 10%), грунтуецца на рэйтынгу Webometrics (www.webometrics.info), выключаючы крытэрый Excellence, адлюстроўвае ступень прысутнасці ўстановы ў Інтэрнэце.
Рэйтынг ГрДУ імя Янкі Купалы па кожнаму паказчыку
Брытанская кансалтынгавая кампанія QS публікуе дакладную пазіцыю толькі для 200 лепшых навучальных устаноў па паказчыках «Акадэмічны аўтарытэт» і «Рэпутацыя сярод працадаўцаў» і для 250 лепшых навучальных устаноў па астатніх паказчыках.
Змены паказчыкаў рэйтынгу QS EECA ГрДУ імя Янкі Купалы
Параўнанне ацэнак ГрДУ імя Янкі Купалы
з сярэднімі па рэгіёне EECA і Рэспубліцы Беларусь
Па выніках 2019 года ГрДУ імя Янкі Купалы не змог палепшыць свае пазіцыі ў адносінах да сярэдняга ўзроўню ў рэгіёне EECA і сярод чатырох, якія ўдзельнічаюць у рэйтынгу лепшых УВА Рэспублікі Беларусь.
Параўнанне ГрДУ імя Янкі Купалы з сярэднімі па рэгіёне EECA
па асобных крытэрах
Паказчыкі цытавання навуковых публікацый (Scopus)
На наступных дыяграмах паказана дынаміка цытавання навуковых публікацый па базе дадзеных Scopus (выключаючы самацытаванне). Выкарыстоўваюцца індэксаваныя навуковыя працы за апошнія пяць поўных гадоў (з 2013 па 2017 год для выдання 2020 года).
Паказчыкі цытавання па базе дадзеных Scopus ГрДУ імя Янкі Купалы пагоршыліся за кошт выключэння з разгляду вынікаў навуковых публікацый за 2012 год. У QS EECA-2020 павялічылася доля цытавання навуковых публікацый супрацоўнікаў універсітэта ў галіне сацыяльных навук і менеджменту, а таксама навук аб жыцці і медыцыне.
Універсітэты Рэспублікі Беларусь у рэйтынгу QS EECA 2019
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца адзіным рэгіянальным універсітэтам Рэспублікі Беларусь, які ўключаны ў сістэму рэйтынгаў QS.
Таблица рейтинга учреждений высшего образования Республики Беларусь