ГРОДЗЕНСКІ ГАРАДСКІ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Бераснева АЛЕНА ПЕТРОЎНА
дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
ад Вераснёўскай выбарчай акругі № 4
Вядомы журналіст, палітычны і грамадскі дзеяч.
Нарадзілася 4 чэрвеня 1962 гада.
Адукацыя вышэйшая - скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.
Працавала карэспандэнтам раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты «Рэспублiка» па Гродзенскай вобласці.
З 2006 па 2012 год - галоўны рэдактар газеты "Гродзенская праўда".
З 2012 па 2016 год - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
З кастрычніка 2016 года - старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Абіралася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
З'яўляецца членам прэзідыумаў Грамадскай арганізацыі "Беларускі Саюз журналістаў" і Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын.
Неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі мясцовых органаў улады. Мае Знак «Выдатнiк друку Беларусі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. За ўклад у духоўнае развіццё грамадства ўзнагароджана медалём Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Беспартыйная. Замужам. Дачка працуе журналістам.