На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму 29-30 кастрычніка 2015 года адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Змена парадыгмаў у гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі».
Плануецца праца секцый па наступных напрамках:
-«Метадалагічныя праблемы даследавання ўсеагульнай гісторыі ў сучаснай гістарыяграфіі»;
-«Сучасныя канцэптуальныя падыходы да вывучэння гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў»;
-«Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці даследаванняў гісторыі новага і найноўшага часу»;
-«Навацыі ў адукацыйным працэсе і нацыянальнуя адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі».
Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца круглы стол «Гістарычная свядомасць і гістарычная памяць у сучасным сацыягуманітарным дыскурсе».
Арганізатары - Расійская акадэмія навук, Інстытут усеагульнай гісторыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 202 (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму)
Тэл.: 8 (0152) 77-07-94; +375 (29) 785-23-67
e-mail: y.savich@grsu.by
web: http://fh.grsu.by/